ВIНШАВАННЕ СМАРГОНСКАГА ДЭКАНА СА СВЯТАМ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ
Няхай у гэты святы вечар адкрыюцца нашы вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач з намі праз цемру да вечнасці. Няхай жа і нашы сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінёю, з’явіцца радасная надзея на Адраджэнне ў Святле, а нашы душы напоўніць голас нябесных моцаў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлi супакой людзям добрай волi!»