Ядвіга Францаўна нарадзілася ў Хвецавічах у вялікай сям’і: бацькі выхоўвалі дзевяць дзяцей. У роднай вёсцы яна вырасла, выйшла замуж за хлопца з суседняга хутара, нарадзіла дзвюх сыноў. Жыццё жанчыны прайшло ў працы. Больш за сорак гадоў яна адшчыравала ў саўгасе «Смаргонскі». Была і паляводам, і жывёлаводам, даглядала бычкоў. Дома Грышаны трымалі вялікую гаспадарку: тры каровы, конь, авечкі, свінні… У чатыры раніцыўставала, каб усё паспець зрабіць, – успамінае Ірына, нявестка юбіляркі. – Старалася ўсім дапамагчы, падтрымаць. Хлебасольная была. Гасцей любіла. А якія смачныя пякла хрушчы і пірагі, рабіла рулеты, каўбасы і кумпякі! Багатыя святочныя сталы накрывала не толькі ў сваім доме. Для многіх вяскоўцаў была вясельнай паварыхай. А для мяне мамай стала».
Безумоўна, цяжкая праца і стрэсы (даволі рана засталася ўдавой, чатыры гады таму пахавала аднаго з сыноў) падарвалі здароўе. Пасля смерці сына перехала жыць да нявесткі ў Бялкоўшчыну.
«Мяне тут добра глядзяць. І нявестка клапоціцца, і ўнучка Ліля, і іншыя родныя не забываюць. Такі юбілей мне зладзілі!», – усміхаецца Ядвіга Францаўна.
Кожны раз, калі бачыш людзейпаважанага ўзросту, у якіх яшчэ востры розум і добрая памяць, хочацца даведацца пра сакрэт іх даўгалецця. «Ніякіх сакрэтаў! – усклікае нявестка. – Ядвіга Францаўна – цудоўны чалавек, залаты! Працаўніца. Заслужыла ў Бога столькі пражыць. І хай далей жыве! Да ста гадоў – не менш».
На наступны дзень, пасля святкавання юбілею, віншавальныя візіты прадоўжыліся. З 90-годдзем юбілярку павіншавалі старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова і стараста аграгарадка Бялкоўшчыны Галіна Грэцкая. Па традыцыі падарылі кветкі, торт і кубак, на якім пазначана юбілейная дата і імя дэпутата Каранёўскага сельвыканкама.
«Яшчэ адзін такі сувенір падрыхтавалі і для жыхаркі вёскі Рыбакі Людмілы Рогач, якая таксама днямі адзначыла 90-годдзе. І Людмілу Іосіфаўну абавязкова павіншуем», – запэўніла Святлана Гаспадарова.