Смаргонская раённая бібліятэка прапануе навінкі літаратуры


Все новости


Смаргонская раённая бібліятэка прапануе навінкі літаратуры

Кніга «Максім Багдановіч» - спроба аднавіць жыццяпіс геніяльнага паэта. Мазаіка з успамінаў, лістоў, дакументальных сведчанняў і фрагментаў навуковых даследаванняў год за годам ілюструе яго кароткае, але насычанае жыццё. Выданне багата ілюстраванае, адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і яе класікамі.

У зборніку навуковых артыкулаў «Беларусь у полымі 1941 года: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны» змешчаны матэрыялы па ваеннай гісторыі Беларусі напярэдадні і пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на пытаннях падрыхтоўкі і правядзення баявых дзеянняў злучэнняў і часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., мабілізацыйных і эвакуацыйных мерапрыемствах, пытаннях акупацыйнага рэжыму, удзелу моладзі ў партызанскай і падпольнай барацьбе, падзей мінулай вайны ў гістарычнай памяці беларускага народа. Праца будзе карыснай для гісторыкаў, вайскоўцаў, усіх тых, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй і гісторыяй Айчыны.

Кніга «99 знакамітых мясцін Беларусі» знаёміць нас з 99 найбольш знакамітымі гісторыка-культурнымі, прыроднымі і ландшафтнымі аб'ектамі Беларусі. Галоўная задача кнігі – натхніць чытача на займальнае падарожжа па Беларусі, зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства. Дзякуючы тэхналогіі дапоўненай рэальнасці пэўныя ілюстрацыі ў кнізе «ажываюць» у фармаце відэа з каментарыямі, што дае чытачам магчымасць атрымаць асалоду ад пышнасці беларускіх архітэктурных і прыродных помнікаў з вышыні птушынага палёту.

Юлія Лянкевіч,

галоўны бібліёграф ГУК «Смаргонская раённая бібліятэка».

22.11.2021

Возврат к списку