Навучэнцы зарэгістраваліся на сайце фонду “Інтэракцыя”, выконвалі заданні анлайн-гульні “Змяняй сябе, а не клімат”, і тым самым зараблялі балы. У выніку наша каманда набрала 93954 балаў і стала пераможцай гульні.
Мерапрыемства ажыццяўлялася пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі, Федэральнага кіраўніцтва Германіі і выканаўчых камітэтаў Кармянскага і Смаргонскага раёнаў у рамках праекта “Пагадзенне мэраў для лакалізацыі ЦУР у гарадах Беларусі”. Прадстаўнікі фонда “Інтэракцыя” 16 лістапада наведалі ўстанову з каштоўнымі падарункамі для членаў каманды. Як пераможца, каманда “Крэва” атрымала галоўны прыз – набор відэаблогера.А кожны з удзельнікаў – заахвочвальныя прызы.
Аказалася, што стаць тым, хто змяняе будучыню, лёгка і цікава.
Таццяна Шаўцова, педагог сацыяльны дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.