Мясцовая ўлада Смаргоншчыны павіншавала жанчын з 8 Сакавіка


Все новости


Мясцовая ўлада Смаргоншчыны павіншавала жанчын з 8 Сакавіка

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам, напоўненым сонечным цяплом, кветкавым водарам, прамяністымі ўсмешкамі, добрым настроем, - Днём жанчын!

У гэты дзень прыміце шчырую ўдзячнасць за вашу бясконцую дабрыню, душэўную чуласць, бязмежнае цярпенне, жыццёвую ўстойлівасць, бескарыслівую любоў, мудрасць, разуменне і падтрымку.

Асаблівыя словы ўдзячнасці шматдзетным маці і ўсім матулям Смаргоншчыны, якія паспяваюць сумяшчаць клопат пра сваіх дзяцей з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю.

Жадаем усім вам добрага здароўя, росквіту, дабрабыту, шчасця і кахання. Заставайцеся заўсёды абаяльнымі, упэўненымі, нацэленымі толькі на пазітыўныя перамены!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

07.03.2020

Возврат к списку