Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў тры асноўныя пытанні


Все новости


Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў тры асноўныя пытанні

1.jpg

З інфармацыяй аб выкананні мерапрыемстваў па збору і нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў і выкананні заказа аб пастаўках ў 2019 годзе адходаў паперы, кардону і шкла, а таксама задачах на 2020 год выступіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Атцэцкая.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Кавальская распавяла аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі сярод непаўналетніх, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей.

2.jpg

 Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы, якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, расказаў прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі выказаны заўвагі, прапановы, з улікам якіх раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтныя рашэнні.

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

01.02.2020

Возврат к списку