Бабуля благаславіла свайго кандыдата, каб ён перамог канкурэнтаў
На выбарчым участку зарэгістраваны 5 назіральнікаў. Па аднаму ад Федэрацыі прафсаюзаў, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і 2 прадстаўнікі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Пенсіянерка Антаніна Казлоўская прыйшла на выбарчы ўчастак, каб датэрмінова прагаласаваць за кандыдата, які ёй найбольш спадабаўся. Жанчына ў маладосці скончыла сельскагаспадарчы тэхнікум, працавала па выбранай прафесіі, а цяпер вырошчвае агародніну на сваёй дачы і вельмі хоча, каб развівалася беларуская сельская гаспадарка.
Аляксандр Арліцкі - малады мужчына, але таксама вырашыў датэмінова прагаласаваць на выбарах. Ад дэпутатаў чакае добрых законаў, якія садзейнічалі б паляпшэнню жыцця беларускага народа.
Ветэран працы, былая настаўніца СШ №2 Марыя Баран сказала, што прыйшла на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Жанчына прагаласавала за выбранага кандыдата і спадзяецца, што ён, стаўшы дэпутатам, будзе прымаць правільныя рашэнні.