Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Алена Вяршковіч, людзі даволі актыўныя. З пачатку датэрміновага галасавання прыходзяць аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты. Да абеду ў асноўным пенсіянеры, а пасля заканчэння працоўнага дня работнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
На выбарчым участку зарэгістраваны назіральнікі з ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Як адзначыла назіральнік ад “Белай Русі” Вольга Гакуць, галасаванне праходзіць арганізавана. Члены выбарчай камісіі – людзі вопытныя, добра ведаюць свае абавязкі. Назіральнікі сочаць за правільнасцю прыёму дакументаў і галасавання, прысутнічалі пры апячатванні ўрны і будуць назіраць за ходам выбараў аж да іх заканчэння. Замежных назіральнікаў на выбарчым участку пакуль не было, хаця падчас папярэдніх выбараў сюды наведваліся канадцы і літоўцы. Ніякіх заўваг тады яны не выказалі.
Датэрмінова прыйшлі прагаласаваць пенсіянерка Марыя Гаўрылкевіч і маладая сям’я Страх – Аляксандр і Вікторыяразам са сваім сынам Аляксеем. Дарослыя патлумачылі, што ў нядзелю будуць занятыя іншай справай, а ад новых дэпутатаў чакаюць плённай працы на карысць беларускага народа.