Віншаванне мясцовай улады з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК
У гістарычна кароткі перыяд тут адбыліся сур’ёзныя змены: на палях працуе сучасная тэхніка, пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і перапрацоўчыя прадпрыемствы, абсталяваныя па сусветных стандартах. Умовы жыцця сельскіх жыхароў таксама палепшаны: створаны аграгарадкі з развітой інфраструктурай і сацыяльнай сферай. Сфарміравана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта - вынік нястомнай працы вяскоўцаў, якая забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.
Высокая якасць сельскагаспадарчай прадукцыі дазволіла пашырыць рынкі збыту і значна ўмацаваць вядомы брэнд «Зроблена ў Беларусі» ва ўсім свеце.
Выказваем шчырую падзяку тым, хто апрацоўвае палі, збірае ўраджай, працуе ў гаспадарках і на перапрацоўчых заводах, хто любіць сваю зямлю і добрасумленна працуе на карысць народа і роднай краіны. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, здароўя, міру і дабра.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.