Абласны дзень аховы працы прайшоў на базе ТАА “СалвіБуд”
Дырэктар гэтага прыватнага прадпрыемства Сяргей Руновіч расказаў аб тым, якія меры прымае адміністрацыя па стварэнні бяспечных умоў працы, прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Бухгалтар Таццяна Часновіч назвала сумы грошай, якія былі выдаткаваны на пакупку неабходных інструментаў, спецадзення, індывідуальных сродкаў аховы.
Аб строгім выкананні работнікамі патрабаванняў па ахове працы гаварылі галоўны інжынер Аляксей Зыкаў, індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Юдзін, які аказвае паслугі суб’ектам гаспадарання ў галіне аховы працы.
Галоўны спецыяліст па працы і працоўных адносінах райвыканкама Галіна Сухадольская таксама выступіла перад прысутнымі па разглядаемай тэме і потым падвяла вынікі абласнога дня аховы працы.