Прыадкрыла творчую заслону: расказала, як рыхтуюцца газетныя матэрыялы. А новыя тэмы знаходзяцца ў самых нечаканых месцах: у сацсетках, на вуліцы, нават у транспарце… Журналіст павінен быць уважлівым і ўмець цікава распавядаць іншым пра тое, што даведаўся.
Гэтым і заняліся юныя журналісты ў другой частцы мерапрыемства: вядучая сустрэчы Вольга Гуйская прапанавала напісаць матэрыял на тэму мабільных тэлефонаў. Дзяўчынкі з Крэва паспрабавалі расказаць пра свайго земляка Сяргея Гапона, крэатыўнага фотажурналіста.
З практычнай работай школьнікі даволі ўдала справіліся. Галоўнай навінай сустрэчы стала інфармацыя пра тое, што былая журналістка газеты “Светлы шлях” Ала Страшынская, якая год таму пайшла на заслужаны адпачынак, з гэтага часу будзе весці гурток для юных журналістаў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Ала Леанідаўна запрасіла да сябе на заняткі ўсіх зацікаўленых, асабліва тых, хто плануе ў будучым паступаць на журфак.