Усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне


Все новости


Усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда (на фота) падзякаваў журналістам за плённае супрацоўніцтва з гэтай самай масавай грамадскай арганізацыяй, якая налічвае 4 мільёны чалавек, і перайшоў да запланаванай тэмы. Ён адзначыў, што ў прафсаюзаў прагматычная цікавасць да выбарчай кампаніі.

DSCN1318.JPG

“Мы выбіраем у парламент людзей, якія будуць прымаць законы. Па ім нам жыць і працаваць. Таму для прафсаюзаў важна, каб кандыдатамі ў дэпутаты былі падрыхтаваныя людзі, якія ведаюць праблемы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і гатовыя адстойваць іх інтарэсы”.

Аб сваім намеры прыняць актыўны ўдзел у фарміраванні дэпутацкага корпуса Федэрацыя прафсаюзаў паведаміла яшчэ ў маі гэтага года, апублікаваўшы адпаведную заяву. У ёй гаварылася пра тое, што прафсаюзы маюць цікавасць да ўсіх этапаў выбарчай кампаніі – ад накіравання сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій да падтрымкі кандыдатаў у дэпутаты з ліку прафсаюзнага актыву.

“І цяпер мы паслядоўна выконваем узятыя на сябе абавязкі. 283 прадстаўнікі ФПБ увайшлі ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Гэта амаль трэць ад агульнай колькасці ўсіх прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. У склад участковых выбарчых камісій увайшлі і прыступілі да работы амаль 9 тысяч прафсаюзных актывістаў – больш, чым ад іншых грамадскіх фарміраванняў разам узятых. Акрамя таго, ужо зарэгістравана звыш 900 назіральнікаў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У кожным раёне з’явіцца штаб, які будзе каардынаваць работу назіральнікаў. Інфармацыйныя паведамленні плануецца штогадзінна накіроўваць у абласныя і рэспубліканскія прафсаюзныя структуры пры дапамозе многаканальных тэлефонаў. Таму мы будзем валодаць усёй інфармацыяй з такім сур’ёзным падыходам да пытання выбараў дэпутатаў, зацікаўлены ў тым, каб выбарчы працэс быў адкрытым,” - падкрэсліў лідар прафсаюзаў Беларусі.

У дэпутаты балатуюцца 10 прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. Ім аказваецца падтрымка на ўсіх этапах выбарчай кампаніі, у тым ліку па зборы подпісаў, паколькі ў ініцыятыўныя групы таксама ўвайшлі прафсаюзныя актывісты. Што датычыць кандыдатаў у дэпутаты, то гэта вызваленыя прафсаюзныя работнікі - падрыхтаваныя, адукаваныя, якія маюць вялікі вопыт работы з людзьмі на вытворчасці, ведаюць праблемы працоўных і самае галоўнае – шляхі вырашэння гэтых праблем.

Дэпутат павінен быць адказным, сумленным і справядлівым. Менавіта такіх прадстаўнікоў працоўных калектываў будуць падтрымліваць прафсаюзы на выбарах. ФПБ сочыць і за праграмамі іншых кандыдатаў у дэпутаты. І тыя з іх, чые перадвыбарныя праграмы будуць сугучныя з прынцыпамі і задачамі прафсаюзаў, могуць разлічваць на падтрымку.

“Мы выбіраем дэпутатаў не для кагосьці, а для сябе, фарміруем свой парламент. Таму павінны аднесціся да гэтай справы адказна, у тым ліку і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне працэсу выбараў – адна з такіх задач масмедыя,” – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

02.11.2019

Возврат к списку