Комплексныя вучэнні былі праведзены на малаказаводзе
На тэрыторыю завода адразу ж прыехалі пажарныя аўтамашыны райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Адны ратавальнікі кінуліся тушыць ачаг загарання, іншыя пачалі выводзіць і выносіць пацярпелых людзей з умоўнага ачага паражэння. Іх прымалі медработнікі з аддзялення хуткай дапамогі ЦРБ.
Неўзабаве на заводскай тэрыторыі з’явіліся спецыялісты газавай службы і супрацоўнікі міліцыі. У іх на вучэннях былі свае задачы.
Пацярпелых людзей на аўтамабілях хуткай дапамогі даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу, размеркавалі па аддзяленнях у залежнасці ад таго, якія хто атрымаў пашкоджанні падчас надзвычайнага здарэння на малаказаводзе.
Потым былі падведзены вынікі комплексных вучэнняў.