У дзіцячым садзе №10 прайшоў трэнінг “Я – выхавальнік!”


Все новости


У дзіцячым садзе №10 прайшоў трэнінг “Я – выхавальнік!”

З мэтай паспяховай псіхалагічнай адаптацыі маладых педагогаў ясляў-сада №10 на працоўным месцы, развіцця ўмення прадуктыўна і зладжана працаваць у камандзе, адэкватна ацэньваць свае магчымасці і здольнасці педагог-псіхолаг правяла трэнінг “Я - выхавальнік!”.

IMG-0094.jpg

Ён праходзіў у некалькі этапаў, на кожным - вырашаліся пэўныя задачы з дапамогай разнастайных спосабаў падачы матэрыялу, сродкаў і псіхалагічных прыёмаў. У практыкаванні “Тры колеры асобы” педагогі маглі ацаніць сябе, уласныя рысы характару і якасці, сярод якіх трэба было вылучыць унікальнае ў сабе. Варта адзначыць, зрабіць гэта было нялёгка, паколькі мы не заўсёды даем ўнутраную ацэнку сабе і сваім учынкам перад навакольнымі, калегамі, бацькамі.

На этапе “Маё “Я” як прафесійны інструмент” праводзіліся практыкаванні “Чым я магу быць цікавы?” і “Мне больш цікава ...”, якія дазволілі ўдзельнікам праявіць кемлівасць і ўяўленне, прааналізаваць ўласныя навыкі і ўменні выхаду з разнастайных педагагічных сітуацый.

Яшчэ адзін этап трэнінгу «Маё “Я” - у рэалізацыі маіх інтарэсаў і каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці з выхаванцамі” пачаўся з практыкаванняў, якія дазволілі зняць мускульнае напружанне і паўдзельнічаць у псіхалагічнай разрадцы.

Ацаніць узровень праявы псіхічных працэсаў удзельнікі змаглі ў практыкаванні «вычварнае пытанне», практыкаваць уяўленне, прадэманстраваць веданне навакольнай рэальнасці і інтэлектуальнае развіццё дапамагла гульня “Абрэвіятуры”. Маўленчы педагагічны трэнінг дазволіў патрэніраваць інтанацыю і выразную гаворку выхавальніка, якой ён карыстаецца ў працэсе зносін з выхаванцамі і бацькамі.

З дапамогай гульні “Добра – дрэнна” маладыя педагогі вучыліся знаходзіць аргументы ў пацвярджэнне выказванняў, якія характарызуюць працу педагога. Кожнаму неабходна было дапоўніць фразы “Добра быць выхавальнікам, таму што ...” і “Дрэнна быць выхавальнікам, так як ...”

Прааналізавалі адказы ўдзельнікаў - зрабілі выснову, што выхавальнікам ўсё ж такі быць добра, таму што ўвесь час узаемадзейнічаеш з дзецьмі, у дзіцячым калектыве. Сярод недахопаў адзначаецца вядзенне шматлікай дакументацыі і недастатковасць ведаў, якія ўзнікаюць у працэсе працы.

Завяршыўся трэнінг групавой працай педагогаў - складаннем сінквейна «Выхавальнік» і рэфлексіяй.

Вераніка ЦЫРКУНОВІЧ, педагог-псіхолаг ясляў-сада №10.

29.10.2019

Возврат к списку