У райвыканкаме разгледзелі пытанне грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык адзначыў, што сёлета ў раёне больш чым летась загінула людзей на пажарах, павялічылася колькасць выпадкаў траўміравання работнікаў на вытворчасці.
З асноўным дакладам па названай вышэй тэме выступіў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. З судакладамі – начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Анатоль Шчасны.
Падчас абмеркавання тэмы бяспекі былі адзначаны недапрацоўкі пэўных суб’ектаў прафілактыкі, выказаны прапановы па прадухіленні гібелі людзей на пажарах, вытворчасці,
У пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта прынялі ўдзел старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Сяліцкі, намеснік начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Курдупель, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Валянцін Асіповіч.