Мясцовая ўлада павіншавала аўтамабілістаў і дарожных рабочых з прафесійным святам
Работнікі ДРБУ №157 наносяць разметку на пешаходным пераходзе на вуліцы Савецкай
Вуліцы, развязкі, прыгожая кальцавая дарога створаны для аўтамабіляў розных тыпаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Належная і надзейная эксплуатацыя транспартных сродкаў шмат у чым вызначае ўстойлівае жыццё горада і раёна.
Прафесія аўтамабіліста і дарожніка асаблівая, з уласцівымі ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але перш за ўсё гэта цяжкая праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.
Жадаем вам бяспечных дарог і безаварыйнай работы. Няхай праца будзе плённай і натхнёнай.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.