У Залескім сельсавеце ўзялі па жмені зямлі з пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны
Падчас гэтай акцыі групы людзей выязджаюць на месцы воінскіх пахаванняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы бярэцца жменя зямлі, якую змяшчаюць у палатняны мяшочак, каб потым перасыпаць у спецыяльную капсулу.9 мая 2020 года яна разам з іншымі такімі ж сасудамі будзе пакладзена ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых, які знаходзіцца ў Мінску.
На гэты раз зямля была ўзята з магілы Паўла Ласкутова, якая знаходзіцца непадалёку ад Залесся. Ва ўрачыстасці прыняліўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова і галоўны спецыяліст Аліна Ясюкайціс, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі, старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і сельсавецкія работнікі, дырэктар мясцовай школы Канстанцін Грудзіна разам з вучнямі. Вяла ўрачыстае мерапрыемства мастацкі кіраўнік Залескага Дома культуры Аксана Ліс.
Генадзь Бычко, Ганна Джумкова, Уладзімір Касакоўскі і Зянон Грышкевіч выступілі з прамовамі. Пасля ўзяцця замлі да помніка былі пакладзены вянок і жывыя кветкі.
У гэты ж дзень старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч, дырэктар школы Канстанцін Грудзіна і некалькі вучняў наведалі воінскае пахаванне каля вёскі Вялікая Мыса. Тут таксама была ўзята зямля, вянком і кветкамі ўшанавана памяць загінуўшых.