Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з работнікамі ІАЦ ЖРЭСа
Па тэме: “Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – прадстаўнічы і заканадаўчы орган беларускай дзяржавы” выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аліна Ясюкайціс. Намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шыш правёў прафілактычную гутарку па пажарнай бяспецы.