Цудадзейная фігура Святога Міхала Арханёла другі раз наведала Смаргонь (+ВІДЭА)
Суправаджаў фігуру - настаяцель стаўбцоўскай парафіі Святога Казіміра - ксёндз Ігар Лашук. Урачыстай працэсіяй вернікі разам з пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам прайшліся вуліцамі горада. Пасля ў капліцы святары змясцілі цудадзейную фігуру каля алтара, дзе яна будзе знаходзіцца да 22 кастрычніка.
Нагадаем, у жніўні фігура наведвала парафію Св. Міхала Арханёла.