Жыццёвыя клопаты вялікай сям’і


Все новости


Жыццёвыя клопаты вялікай сям’і

IMG_5699.JPG

Таццяна ДАМАСЕВІЧ з малодшымі сынамі Дзімам і Мікітам.


А пазней вырашылі жыць      разам. Узважыўшы “за” і “супраць”, прыехалі ў Залессе. Жылі спачатку ў аднапакаёвым доміку. Абое працуюць  у камунальнай гаспадарцы. Таццяна – тут жа, у Залессі, Аляксандр штодзень ездзіць у Маладзечна.

Трое дзяцей – гэта добра. Але вельмі хацелася сумесных. Былі пэўныя медыцынскія праблемы, а потым адзін за адным нарадзіліся два хлопчыкі. З невялікага доміка сям’я пераехала ў больш прасторнае жытло. Засмучае, што не сваё, прыходзіцца здымаць.

Дзеці пакрысе падрастаюць. Старэйшая дачка Аня пасля заканчэння 9 класаў сёлета паступіла ў маладзечанскі каледж на повара-афіцыянта. Сыны Алёша і Рома ходзяць у шосты і сёмы класы. Яны цяпер маміны памочнікі. Калі трэба, то прыгле­дзяць за малымі братамі Дзімам і Мікітам, выканаюць нейкую работу па гаспадарцы.

Прыемным сюрпрызам для Таццяны Дамасевіч стаў ордэн Маці, які ёй уручылі 2 верасня на ўрачыстай лінейцы ў Залескай школе ў прысутнасці вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

11.10.2019

Возврат к списку