Іх нельга назваць проста – людзьмі працы.


Все новости


Іх нельга назваць проста – людзьмі працы.

Віноўнікаў урачыстасці віталі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і былы загадчык аддзела культуры Соф’я Лазар.

IMG_4287.JPG

IMG_4257.JPG

Падзячныя лісты ад старшыні райвыканкама Генадзя Харужыка атрымалі намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Зоя Варсоцкая і метадыст аддзела традыцыйнай культуры раённага дома рамёстваў Наталля Логач.

IMG_4291.JPG

Ганаровыя граматы аддзела культуры райвыканкама ўручылі яшчэ 10 чалавекам. Падзякі і падарункі падрыхтавала смаргонская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Іх уручылі 11 работнікам, а яшчэ – установам, якія сёлета адзначылі юбілеі: музею-сядзібе імені М. К. Агінскага (5 гадоў), філіялу “Гарадская дзіцячая бібліятэка” (30 гадоў), Смаргонскаму гісторыка-краязнаўчаму музею (35 гадоў), гарадской бібліятэцы №1 (50 гадоў) і раённай бібліятэцы (75 гадоў).

IMG_4230.JPG

IMG_4219.JPG

IMG_4240.JPG

Урачыста ўшанавалі маладых спецыялістаў. Сёлета на Смаргоншчыну размеркаваліся Валерыя Мусніцкая (школа мастацтваў імя Агінаскага), Марыя Сінкевіч (Жодзішкаўская школа мастацтваў), Уладзімір Кавалёў (Залеская школа мастацтваў), Кацярына Апякун і Вікторыя Копач (Цэнтр культуры).

IMG_4249.JPG

Аздобілі ўрачыстасць сваімі нумарамі работнікі Цэнтра культуры і вакальна-інструментальны гурт “Бліскавіца” з Залескай школы мастацтваў.

IMG_4275.JPG

IMG_4197.JPG

IMG_4253.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

10.10.2019

Возврат к списку