На мінулым тыдні ў “Смаргоньгазе” прайшоў абласны семінар


Все новости


На мінулым тыдні ў “Смаргоньгазе” прайшоў абласны семінар

IMG_4798.JPG

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна ДЖУМКОВА, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце “Гроднааблгаза” Алена МАТВЯЁНАК, дырэктар “Смаргоньгаза” Валянцін МЯДЗВЕЦКІ. 


Дырэктар “Смаргоньгаза”   Валянцін Мядзвецкі расказаў аб узначальваемай ім арганізацыі, поспехах работнікаў у выступленнях на аглядах-конкурсах прафесійнага майстэрства, назваў найбольш цікавыя гістарычныя мясціны Смаргоншчыны. 

“Дырэктар – галоўны ідэолаг на прадпрыемстве, - падкрэсліла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. – Што датычыць “Смаргоньгаза”, то супрацоўніцтва з ім плённае.  Валянцін Іосіфавіч з разуменнем ставіцца да ўсіх добрых прапаноў ідэалагічнай накіраванасці”.

Ідэолаг “Смаргоньгаза” Тарэса Грышан адзначыла, што семінар карысны ў плане абмену вопытам. З кожным годам ўсё больш і больш узнікае пытанняў па ідэалагічнай рабоце, у якой  немагчыма выкарыстоў­ваць шаблоны. Толькі індывідуальны падыход. І абавязкова з улікам пазіцыі кожнага чалавека, працоўнага калектыву арганізацыі. Тады будуць станоўчыя вынікі.

Тарэса Грышан расказала аб правядзенні мерапрыемстваў для ветэранаў, стварэнні ўмоў для работы з моладдзю, якой актыўна займаецца пярвічка ГА “БРСМ” прадпрыемства. Газавікі - актыўныя ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў раённага і абласнога ўзроўняў, суботнікаў, акцый “Збяром дзяцей у школу”, “Тыдзень лесу”, па навядзенні парадку на зямлі. А яшчэ працоўны калектыў “Смаргоньгаза” ўдзельнічае ў зборы матэрыяльных і фінансавых сродкаў для дапамогі людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, падтрымлівае раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа. Штомесяц у “Смаргоньгазе” праводзяцца адзіныя дні інфармавання, мерапрыемствы па прафілактыцы карупцыі, іншых правапарушэнняў, барацьбе з наркаманіяй і курэннем.

Ролі грамадскіх аб’яднанняў, формам і метадам ідэалагічнай работы, стварэнню здаровага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўным калектыве, наладжванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, барацьбе з негатыўнымі праявамі, арганізацыі вольнага часу і аздараўлення работнікаў было прысвечана выступленне ідэалагічнага работніка ВУ “Лідагаз” Ірэны Савук.

Падводзячы вынікі семінара, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце “Гроднааблгаз” Алена Матвяёнак адзначыла, што задача ідэолага – выпрацаваць ўзаемаадносіны з грамадскімі арганізацыямі. Нельга дзяліць прафсаюзную, ідэалагічную дзейнасць. Адна работа.  “Таму абапірайцеся ў сваёй справе на грамадскія арганізацыі, іх  лідараў, - сказала Алена Валянцінаўна, - згуртоўвайце працоўны калектыў для вырашэння пастаўленых задач па павышэнні эфектыўнасці кожнага работніка, стварэнні камфортнага маральна-псіхалагічнага клімату, фарміраванні грама­дзянскасці, патрыятызму, прававой, інфармацыйнай, палітычнай культуры асобы, патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцях. Чым лепш чалавеку, тым большая ад яго аддача”.

IMG_4794.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


03.10.2019

Возврат к списку