На пасяджэнні прысутнічаў прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінскі камітэт”, жыхар нашага горада Аляксандр Дзергачоў.
Члены раённага выканаўчага камітэта.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Юрый Альхімовіч зачытаў прозвішчы людзей, якія былі вылучаны ў склад участковых выбарчых камісій працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі і шляхам падачы заяў.
Потым было разгледжана рашэнне райвыканкама аб вызначэнні месцаў для перадвыбарчай агітацыі, правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, размяшчэння агітацыйных, друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь. З адпаведнай інфармацыяй выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова.
Па кожным з названых вышэй пытанняў раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтнае рашэнне.