Дзень пажылых людзей у аддзяленні сястрынскага догляду
А мы сёння ў аддзяленні сястрынскага догляду. Пацыентам аддзялення разам з народнай вакальнай групай “Кантабіле” дзіцячай школы мастацтваў дорым песні, а з рамесніцай Зоф’яй Войтка - цёплыя шкарпэткі”.
26-і пастаяльцам аддзялення (20 жанчынам і 6 мужчынам) 26 пар цёплых шкарпэтак звязала майстрыха. “Хай носяць і памятаюць, што пра іх думаюць і клапоцяцца”, - зазначыла Зоф’я Войтка.