“Вы патрэбны гораду і нам!” – заўважыў у сваім выступленні Сяргей Кудзеньчук. А Уладзімір Касакоўскі назваў прысутных “маладымі пажылымі”.
-Бо пажылыя – па ўзросце, але вечна маладыя ў душы , - сказаў старшыня райсавета ветэранаў і ўдакладніў, - у гэты дзень мы прыцягваем увагу здаровых людзей маладога ўзросту, каб яны ўбачылі тых, каму патрэбна дапамога і клопат.
Намеснік старшыні раённага савета жанчын ГА “БСЖ” Любоў Малышава, вядучая свята, удакладніла, што іх арганізацыя ўручыла дзесяць запрашальных білетаў на імпрэзу пажылым прыхаджанам Храма князя Уладзіміра. Перад публікай выступілі настаўнікі школы мастацтваў.
На сённяшні дзень у Смаргонскім раёне пражывае больш за 12 з паловай тысяч пенсіянераў, 319 з іх – больш за 90 гадоў, а дзвюм жанчынам – больш за 100.