25 верасня ў Залессі адбылося ўрачыстае адкрыццё альтанкі Амеліі
Гэты прыгожы аб’ект захаваўся з часоў гаспадара сядзібы. А цяпер займеў адноўлены выгляд. Дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміла Градзіцкая заўважыла, што альтанка стане месцам, дзе будуць ладзіцца канцэрты і экскурсіі.