Мясцовая ўлада віншуе работнікаў чыгуначнага транспарту з прафесійным святам
Чыгуначны транспарт быў і застаецца адным з самых даступных, надзейных і запатрабаваных у свеце. Бесперабойная праца чыгункі - гарантыя стабільнасці эканомікі і далейшага развіцця краіны.
Цяжка пераацаніць значэнне для нашага горада чыгункі.Многа жыхароў Смаргоншчыны працуюць у сферы абслугоўвання і рамонту чыгуначнага транспарту, перавозяць і суправаджаюць грузы, забяспечваюць пасажырскія перавозкі, рыхтуюць новыя кадры. Вельміважны для развіцця галіны вопыт ветэранаў, якія сталі настаўнікамі сваіх маладых калег.
Дзякуем чыгуначнікам задобрасумленную працу і жадаем здароўя, шчасця, дабрабытувам і вашым сем’ям.