Біскуп Аляксандр Кашкевіч возьме ўдзел у святкаванні 30-годдзя вяртання касцёла ў Данюшаве


Все новости


Біскуп Аляксандр Кашкевіч возьме ўдзел у святкаванні 30-годдзя вяртання касцёла ў Данюшаве

Аб гэтым паведамляе Catholic.by. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве быў заснаваны ў 1483 годзе ўладальнікамі маёнтка Саковічамі.

kostel-troicki-danushevo.jpg

Старажытная святыня не захавалася, і ў 1809 годзе на сродкі Марціна Кліманскага на ранейшым месцы быў пабудаваны новы драўляны касцёл з рысамі барока і класіцызму.

Асвяціў касцёл пад гістарычным тытулам завілейскі дэкан кс. Антоні Багіленскі. З гэтага часу Данюшава стала самастойнай парафіяй.

У пасляваенны час савецкія ўлады зачынілі святыню. Культавыя прыналежнасці выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы вывезлі ў Смаргонь, а астатняе спалілі. Данюшаўцам удалося выратаваць абраз Маці Божай (без шатаў), срэбранага голуба і Ягнятка, якое і сёння стаіць над алтаром. Будынак касцёла быў прыстасаваны пад збожжасховішча, сцены святыні «абраслі» гаспадарчымі прыбудовамі.

У 1970-я гады будынку нададзены статус помніка архітэктуры, а ў 1989 г. святыню вярнулі вернікам.

Душпастыр данюшаўскай парафіі кс. пробашч Уладзіслаў Сурвіла ад імя ўсіх мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўзяць удзел ва ўрачыстай святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць пастыр Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пачатак а 15-й гадзіне.

Фота з сайта belarus360.by

30.07.2019

Возврат к списку