8 сакавіка – Дзень жанчын
Мілыя дамы! Шчыра віншуем вас з цудоўным святам вясны – Днём жанчын!
У Беларусі надаецца асаблівая ўвага ахове мацярынства і дзяцінства, умацаванню сямейных каштоўнасцей. Мы стараемся стварыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб кожная жанчына магла ў поўнай меры раскрыць свае лепшыя якасці ў сям’і, прафесійнай дзейнасці і грамадскім жыцці.
Дзякуем за цеплыню, мудрасць і падтрымку. Жадаем усім жанчынам моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, няхай у вашых сэрцах заўсёды квітнее вясна. Будзьце шчаслівыя...
по релевантности по дате