Католікі асвячаюць велікодныя стравы
Да свята Уваскрасення Хрыста застаўся адзін дзень. Заўтра каталіцкія вернікі адзначаць самае галоўнае свята літургічнага года. Сёння, ва ўрачыстасць Вялікай суботы, вернікі прыходзяць у касцёл каб памаліцца пры гробе Пана, а таксама асвяціць яйкі, печыва, вяндліну і іншыя велікодныя стравы. У гэты дзень у парафіі Святога Міхала Арханёла асвячэнне ежы адбывалася кожную гадзіну.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.
Вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вялікдзень
"Хрыстос уваскрос", - праразае ранішнюю цішыню радасны вокліч. І ў адказ гучыць: "Сапраўды ўваскрос!"
Вернікі сабраліся ля касцёла, калі яшчэ панавала ранішняя шэрасць. Але з кожнай хвілінай усё вышэй узыходзіла сонца, быццам падзяляючы агульную радасць. "Хрыстос уваскрос!" гучыць гэтак жа ўрачыста, як сотні, тысячы год таму. І мы вітаем Збаўцу, нягледзячы ні на што!
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
по релевантности по дате