Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны міліцыі!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша служба – гэта гарантыя бяспекі і спакою жыхароў раёна. Выяўляючы мужнасць, вытрымку, поўную самааддачу, вы стаіце на варце законнасці і парадку. Толькі прафесіяналізм, добрасумленнае стаўленне да працы кожнага з вас дапамагаюць паспяхова вырашаць найскладаныя задачы процідзеяння злачыннасці.
Асаблівыя віншаванні ветэранам, на заслугах і неацэнным вопыце якіх выхоўваецца маладое пакаленне.
Жадаем поспехаў у вашай няпростай службе, цвёрдасці і прынцыповасці, увагі і чуласці да людзей. Моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму, шчасця і радасці вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!