23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
РАЙИСПОЛКОМ
23.02.2024
503
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыныі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Дзень абаронцаў Айчыны нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці. У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы віншуем тых, хто сёння па клічы сэрца абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію – абараняць Радзіму.
23 лютага – свята не толькі тых, хто насіў або носіць пагоны, але і ўсіх мужчын, за спінамі якіх спакойна жонкам, радасна дзецям, камфортна блізкім і надзейна сябрам.
Жадаем усім моцнага здароўя, сілы духу, поспехаў у ратным служэнні і мірнай працы, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутата
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!