
Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём ратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ратавальных службаў!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ратавальная служба - магутная, добра адладжаная сістэма аператыўнага рэагавання на наступствы тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў, надзвычайных сітуацый самага рознага характару. У аварыйна-ратавальных фарміраваннях раёна працуюць высакакласныя спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы. Вы ўпэўнена і прафесійна супрацьстаіце небяспецы, ваша праца - яскравы прыклад служэння Айчыне, самаахвярнага і добрасумленнага стаўлення да даручанай справы.
Дзень ратавальніка - гэта свята і ўдзельнікаў добраахвотніцкіх, валанцёрскіх арганізацый, якія дапамагаюць у пошуку людзей, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях.
Шчыра жадаем усім, для каго дапамога і ратаванне людзей стала справай жыцця, моцнага здароўя, сіл і дабрабыту. Няхай вашы сем’і будуць надзейнай апорай, а падтрымка блізкіх дапаможа ў штодзённай, адказнай працы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!