19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Віншуем вас з прафесійным святам! Сельскагаспадарчая галіна - адна з самых складаных. Яна патрабуе вялікай працавітасці і настойлівасці, цярпення і вынослівасці. Многае ў ёй залежыць ад умоў надвор’я. Вось і сёлета яно ў чарговы раз выпрабоўвала аграрыяў, але яны паспяхова справіліся са сваімі задачамі. У раёне атрыманы добры ўраджай, ёсць пэўныя дасягненні ў жывёлагадоўлі, стабільная перапрацоўка сыравіны.
Шчыры дзякуй усім, хто застаецца верным сваёй малой радзіме, уносіць асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна. Нізкі паклон ветэранам працы, якія з’яўляюцца прыкладам адданасці роднай зямлі.
Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, радасці і дабрабыту ў сем’ях, здзяйснення ўсяго задуманага.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.