17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

 

17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

ОФИЦИАЛЬНО
17.09.2023
605

Паважаныя працаўнікі і ветэраны лясной галіны Смаргоншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

1658417098_63-krasavica-info-p-buket-lesnikh-tsvetov-devushka-krasivo-fot-72.jpg

Лес – адно з галоўных багаццяў Беларусі і ўсіх, хто даражыць яе прыродай, каго аб’ядноўвае шчырае імкненне зберагчы гэты нацыянальны здабытак.

Сёння сфарміраваны эфектыўныя падыходы да рацыянальнага выкарыстання і зберажэння зялёнага фонду, абароны яго ад пажараў і шкоднікаў. Новая сучасная тэхніка дазваляе весці нарыхтоўку драўніны па безадыходных тэхналогіях, павялічваць яе спажывецкія якасці і нарошчваць экспарт.

Дзякуем вам за добрасумленную працу. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць
лесасыравінны патэнцыял раёна, плённа аднаўляць лясы, спрыяць умацаванню эканомікі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых працоўных дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.