15 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

 

15 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

ОФИЦИАЛЬНО
15.09.2023
651

Паважаныя работнікі бібліятэк!

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём бібліятэк!

5003.jpg

Сёння мы назіраем устойлівы рост значнасці і важнасці інфармацыйных працэсаў ва ўсiх сферах жыцця. У сувязі з гэтым расце і роля бібліятэк, як цэнтраў пошуку, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі.

Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм і бясцэнны вопыт будуць, як і раней, садзейнічаць далучэнню жыхароў раёна да скарбніцы сусветнай культуры, да багатай гістарычнай спадчыны роднага краю, выхаванню ў падрастаючага пакалення лепшых маральных якасцей.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, любові і ўдзячнасці вашых чытачоў. Хай ваша праца захавальнікаў чалавечай мудрасці заўсёды карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве і знаходзіць годны водгук у
людскіх сэрцах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.