Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА
Грамадзянскі подзвіг народа, адданага сваёй Радзіме, лёг у аснову падзей шматвекавой даўнасці. І на ўсе часы стаў сімвалам патрыятызму, духоўнага адраджэння, грамадскай згоды.
Уся гісторыя нашай дзяржавы прасякнута вялікай ідэяй народнай згуртаванасці – і ў гады вайны, і ў гады міру, таму што толькі разам людзям пад сілу справіцца з любой цяжкай справай, дасягнуць усіх пастаўленых мэт.
І сёння памяць аб гераічным мінулым Айчыны, вернасць традыцыям, любоў да роднай зямлі аб’ядноўваюць усіх у імкненні зрабіць наш рэгіён, нашу краіну лепшай, мацнейшай.
Дарагія сябры! Прыміце словы падзякі за неабыякавасць, ініцыятыўнасць, адказнасць. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, дабра і поспехаў на дабрабыт Радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў