Адбылася тэлефонная лінія з памочнікам Прэзідэнта РБ І. А. Лаўрыновічам

 

Адбылася тэлефонная лінія з памочнікам Прэзідэнта РБ І. А. Лаўрыновічам

Власть
25.08.2020
811

Сёння з 10 да 12.00 гадзін на пытанні тэлефанаваўшых у Смаргонскі райвыканкам на прамую лінію адказваў памочнік Прэзідэнта РБ, інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Антонавіч Лаўрыновіч.

Наогул тэлефонных зваротаў было няшмат, хаця, дзякуючы інтэрнэт апавяшчэнню, пазванілі нават з Краснасельскага і Гродна. Пытанні, па якіх звярталіся смаргонцы, тычыліся рамонту і будавання дарог, праблем жыллёва-камунальнай гаспадаркі, землеўпарадкавання. 80-гадовая пенсіянерка пыталася наконт сацыяльнага абслугоўвання грамадзян.

Большасць пытанняў вырашаны падчас прамой лініі. Астатнія ўзяты на кантроль улад.

Іван Антонавіч адказаў на пытанні прадстаўнікоў прэсы. Ён, у прыватнасці, засведчыў, што ў наш раён наведваецца даволі часта і ведае пра галоўныя тэмы, што хвалююць жыхароў. Памочнік Прэзідэнта заўважыў, што горад год ад году прыгажэе, станоўчая дынаміка назіраецца ва ўсіх галінах сацыяльна-эканамічнага жыцця. Смаргонь была добраўпарадкавана да свята абласных “Дажынак”, і цяпер эвалюцыйны рух не спыняецца.

На пытанне аб выніковасці падобнай формы стасункаў з грамадзянамі, Іван Лаўрыновіч адказаў, што вынікі ёсць, што гэта дапамагае яму быць у курсе падзей на месцах, трымаць руку на пульсе грамадскай думкі. Галоўнае, на яго думку, гэта ўмець слухаць і чуць людзей.

IMG_1951.JPG

IMG_1946.JPG

IMG_1944.JPG

IMG_1940.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.