Разгледжана на пасяджэнні райвыканкама

 

Разгледжана на пасяджэнні райвыканкама

Власть
20.08.2020
655

На парадку дня чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта ў шэрагу іншых былі разгледжаны два пытанні аб выніках расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Як заўважыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, сёлета ў нашым раёне ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года няшчасных выпадкаў на вытворчасці паболела, тры пацярпелыя атрымалі цяжкія траўмы, адзін загінуў.

Аб выніках расследавання абставінаў траўміравання работнікаў будаўнічай арганізацыі і ЖРЭСа расказала начальнік Смаргонскага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ Святлана Шатохіна. На пасяджэнне выканкама былі запрошаны кіраўнікі арганізацый, дзе здарыліся няшчасныя выпадкі. Яны адказалі на пытанні прысутных аб арганізацыі аховы працы і кантролю за выкананнем правілаў бяспекі на прадпрыемствах.

На пасяджэнні былі прыняты і іншыя рашэнні, што датычыліся аховы правоў дзіцяці, назначэння сямейнага капіталу,  дазволу на датэрміновае распараджэнне сямейным капіталам і інш.

Падрабязней чытайце ў газеце “Светлы шлях”.

IMG_1923.JPG

IMG_1924.JPG

IMG_1925.JPG

IMG_1928.JPG

IMG_1929.JPG

IMG_1932.JPG

IMG_1936.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.