22 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віншаванне мясцовай улады

 

22 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віншаванне мясцовай улады

Власть
21.03.2020
1696
Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ!

Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без стабільнай і суладнай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання. Ад устойлівай і надзейнай працы гэтых сфер, прафесіяналізму і адказнасці работнікаў залежаць забеспячэнне жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, стабільнае развіццё інфраструктуры горада, парадак і чысціня на вуліцах, камфортныя ўмовы пражывання, дабрабыт нашага побыту.

Город

У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, вернасць абранай справе, уклад у павышэнне якасці жыцця землякоў, шчыры клопат пра росквіт горада. Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам за ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Жадаем вам здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі, фінансавага дабрабыту і далейшых поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Статьи по теме: