15 сакавіка – Дзень спажыўца. Віншаванне мясцовай улады

 

15 сакавіка – Дзень спажыўца. Віншаванне мясцовай улады

Власть
14.03.2020
495
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні са святам спажыўца!

Гандаль адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным жыцці Смаргоншчыны. Дзякуючы прафесіяналізму работнікаў гандлю расце культура і якасць абслугоўвання спажыўцоў, становіцца багацейшым асартымент тавараў і паслуг. Сваім станоўчым стаўленнем да пакупнікоў і ўвагай да іх патрэб прадаўцы павышаюць камфорт пражывання людзей у горадзе і вёсцы.

Жадаем кожнаму, хто заняты ў сферы гандлю, росквіту прадпрыемстваў і ўдзячных кліентаў. Моцнага здароўя і аптымізму, поспехаў, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.