21 лютага - Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Віншаванне мясцовай улады
Сучаснае землеўпарадкаванне з'яўляецца дзейсным інструментам дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў - асноўнага нацыянальнага багацця нашай краіны.
Супрацоўнікі службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, вырашэння пытанняў развіцця эканомікі, інвентарызацыі і ацэнкі нерухомасці. Менавіта адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі работнікаў землеўпарадкавальнай службы з'яўляюцца закладам захавання зямельных рэсурсаў нашай краіны для наступных пакаленняў.
У дзень прафесійнага свята жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.