Віншаванне мясцовай улады з 75-годдзем Гродзенкай вобласці

 

Віншаванне мясцовай улады з 75-годдзем Гродзенкай вобласці

Власть
10.09.2019
986
Паважаныя жыхары смаргоншчыны! Віншуем вас з 75-годдзем з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці!

Гэта знамянальная дата і сапраўднае свята для ўсіх, хто шчыра любіць родны край, ганарыцца яго багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, унікальнымі прыроднымі багаццямі, імёнамі сваіх землякоў, якія напісалі яркія радкі ў хроніцы ваенных і працоўных перамог нашага рэгіёна, усёй Беларусі.

Мы сустракаем юбілей вобласці ў творчай працы і дасягненнях у галінах народнай гаспадаркі. Наша галоўная каштоўнасць - гэта таленавітыя і працавітыя людзі, якія па-сапраўднаму шануюць сваю зямлю, а значыць, наша вобласць мае цудоўную будучыню, яна стане яшчэ лепшай і багацейшай.

Перакананы, што ініцыятыўнасць, энергія і рашучасць дапамогуць нам дасягнуць яшчэ большых поспехаў, плённа працаваць на карысць рэгіёна і роднай смаргонскай зямлі.

Несумненна, што галоўным багаццем у нас з’яўляюцца людзі. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.