1 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Віншаванне мясцовай улады
Ваша нялёгкая праца карыстаецца заслужанай павагай грамадства, служыць гарантыяй устойлівага развіцця эканомікі і камфортнасці жыцця насельніцтва.
На сучасным этапе перад работнікамі газазабеспячэння і паліўнай прамысловасці стаяць маштабныя задачы па мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, укараненні новых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання, забеспячэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і павышэнню эфектыўнасці функцыянавання энергетыкі. Упэўнены, што гэтыя задачы будуць паспяхова вырашаны.
Жадаем вам далейшай плённай працы, новых творчых дасягненняў і яркіхпрацоўных перамог, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.