Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала малаказавод

 

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала малаказавод

Юрий ЯНУШКЕВИЧ
21.02.2020
1361
У адзіны дзень інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам перапрацоўчага прадпрыемства “Смаргонскія малочныя прадукты філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”.

DSCN1437.JPG

На парадак дня былі вынесены тры асноўныя пытанні. 

DSCN1431.JPG

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе і перспектывах развіцця ў 2020 годзе прысутных праінфармавала намеснік начальніка  ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама  Вольга Богма.

DSCN1407.JPG

Першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі распавёў аб прафілактыцы кіберзлачынстваў, адказнасці грамадзян за іх учыненне.

DSCN1427.JPG

Тэмай выступлення дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ларысы Татарынавай была прафілактыка насілля  ў адносінах  да непаўналетніх.

Без имени-1.jpg

Ад работнікаў малаказавода паступіла толькі адно пытанне, якое тычыцца дарожнай бяспекі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: