Талент і неабыякавасць ацэнены па заслугах
Штогод гэтай прэміяй узнагароджваюцца таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў. Тое, што яна аказалася ў такой “зорнай” кампаніі, сама Ганна лічыць вялікай удачай, але больш падобна на тое, што прыродныя здольнасці, працавітасць, упартасць, імкненне да ведаў і неабыякавасць у грамадскім жыцці былі ацэнены па заслугах.
“Я пад уражаннем ад сённяшняга мерапрыемства. Было хвалююча, але вельмі ганарова выходзіць на сцэну абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Я пазнаёмілася з некаторымі дзяўчатамі і юнакамі – стыпендыятамі прэміі. Сустрэла і знаёмых – прызёраў рэспубліканскіх алімпіяд, пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў навуковых работ”, - дзеліцца ўражаннямі Ганна.
Ганна Капыш вучыцца ў дзясятым класе. Разам з настаўніцай Валянцінай Кайрыс паглыблена вывучае беларускую мову і літаратуру. У мінулым навучальным годзе яна стала лепшай у вобласці і другой у рэспубліцы на алімпіядзе па гэтых прадметах. Сёлета таксама атрымала першае месца на абластным і рэспубліканскім этапах алімпіады па беларускай мове і літаратуры.
Але не вучобай адзінай. Ганна з’яўляецца намеснікам старшыні раённага маладзёжнага парламенту, пастаянна ўдзельнічае ў розных акцыях: “Чысты лес”, “Нашы дзеці” і інш. У Крэве яе таксама добра ведаюць: таленавітая дзяўчына праводзіць цікавыя экскурсіі па школьным гісторыка-краязнаўчым музеі.
Віялета ВОЙТКА.
Ларыса ТАТАРЫНАВА.
Фота з архіву Ганны КАПЫШ.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!