Чаго не хапае школам Смаргоншчыны?
Многа спрэчак выклікала выніковая атэстацая выпускнікоў школ, упершыню здавалі цэнтралізаваны экзамен. Аксана Мікалаеўна ўпэўнена, што такі падыход да аднаэтапнай здачы выпускных і ўступных экзаменаў мае вялікую перавагу ў тым, што дзеці перажываюць іспыты толькі адзін раз, гэта здымае з іх частку нагрузкі. “39 сёлетніх выпускнікоў, якія прэтэндавалі на залатыя медалі, паспяхова пацвердзілі свае адзнакі. Смаргонскія выпускнікі атрымалі 22 стобальныя сертыфікаты”, - адзначыла Аксана Мінкоўская.
Што датычыцца падвозу дзяцей у навучальныя ўстановы, то 532 дзіцяці з розных куткоў Смаргоншчыны карыстаюцца гэтай паслугай. Неўзабаве аўтапарк школьных аўтобусаў папоўніцца яшчэ двума экземплярамі: за кошт сродкаў раённага бюджэту будзе куплены аўтобус у Крэўскую школу, а з набыццём транспартнага сродку для Жодзішкаўскай школы дапаможа спонсар – ААТ “Беларусбанк.
Яшчэ адно балючае пытанне для дзяцей, бацькоў і кіраўнікоў школ – арганізацыя школьнага харчавання. Даўно ўжо ўзнікла неабходнасць змяніць падыход да яго. Сёлета 11 школ раёна перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання, для астатніх гэты пераход будзе адбывацца паступова са студзеня 2024 года. Але гэта не значыць, што прынцыпы гэтыя канчатковыя. Працягваецца вывучэнне попыту з боку дзяцей на розныя стравы, далей шукаецца кампраміс паміж “смачна” і “карысна”, у планах – абнаўленне абсталявання для сталовых з улікам новай рэцэптуры. Дарэчы, з меню і тэхналагічнымі картамі страваў можна пазнаёміцца на сайтах устаноў адукацыі.
Перад новым навучальным годам была праблема з агароджай вакол тэрыторый некаторых навучальных устаноў. Адноўлены агарожды стадыёнаў Залескай СШ і Сольскай СШ імя Мар’яна Дуксы, тэрыторый СШ №№5 і 7. Галоўная задача цяпер – аднавіць агароджу вакол СШ №6 і Сінькоўскай СШ, гэтыя работы неўзабаве пачнуцца. Вядзецца праца па ўстаноўцы турнікетаў у школах №№3 і 6.
Патрабуе абнаўлення і спартыўная база навучальных устаноў. Аксана Мінкоўская парадавала, што гэтым таксама займаюцца спецыялісты. Ужо падыходзіць да завяршэння рамонт баскетбольнай пляцоўкі гімназіі. Таксама там устанаўліваюць комплекс вулічных трэнажораў. У бліжэйшых планах – зрабіць футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём у школах №1 і 5, гімназіі. А СШ №7 атрымае сучасныя баскетбольную і валейбольную пляцоўкі”, - падзялілася навінамі Аксана Мікалаеўна.
Віялета ВОЙТКА.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!