Падведзены вынікі фестывальных конкурсаў
Па выніках конкурса на лепшую мастацкую скульптуру з абараначных вырабаў Дыпломам I ступені і грашовай прэміяй узнагароджана адкрытае акцыянернае таварыства “Берасцейскі пекар”, Дыпломам II ступені - адкрытае акцыянернае таварыства “Булачна-кандытарская кампанія “Домочай”, адкрытае акцыянернае таварыства “Гроднахлебпрам”, Дыпломам III ступені – “Маладзечанскі хлебазавод” філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Барысаўхлебпрам”, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Унісон груп”. Асабістая падзяка была выказана гасцям з Расійскай Федэрацыі - закрытаму акцыянернаму таварыству “Арзамасский хлеб”, якое было ўзнагароджана Дыпломам за ўдзел у конкурсе на лепшую мастацкую скульптуру з абараначных вырабаў і памятным падарункам.
У конкурсе на лепшы выставачны павільён Дыплом I ступені і грашовую прэмію атрымалі адкрытае акцыянернае таварыства “Гроднахлебпрам”, Дыплом II ступені - адкрытае акцыянернае таварыства “Булачна-кандытарская кампанія “Домочай”, адкрытае акцыянернае таварыства “Берасцейскі пекар”, Дыплом III ступені - “Маладзечанскі хлебазавод” філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Барысаўхлебпрам”, Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
Па выніках конкурсу на лепшы гандлёвы павільён Дыплом I ступені і грашовая прэмія ўручаны адкрытаму акцыянернаму таварыству “Ашмянскі мясакамбінат”, Дыплом II ступені – “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, унітарнае вытворчае прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дыплом III ступені – адкрытае акцыянернае таварыства “Агракамбінат “Скідзельскі”, адкрытае акцыянернае таварыства “Спадчына”. Іншыя прадпрыемствы таксама атрымалі дыпломы за ўдзел у гэтым фестывальным конкурсе.
Узнагароды пераможцам конкурсаў уручыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака.
Аксана ГЕЙБОВІЧ.
Фота аўтара.