Прыцягненне зямлі

 

Прыцягненне зямлі

Галина АНТОНОВА
03.03.2024
675
Ракаўцы – ціхі аграгарадок, дзе шмат прыгожых, акуратных дамоў. Адзін з такіх – дом, дзе жыве сям’я  Рыжэвічаў. Ва ўсім адчуваецца гаспадарская жылка: дом,  прыдамавая тэрыторыя, гаспадарчыя пабудовы. “Вы б прыехалі сюды летам, калі хата патанае ў кветках”, - раяць суседзі.

IMG_3167.JPG

Гаспадыня Галіна Рыжэвіч усміхаецца: “Я люблю зямлю! І кветкі – яны радасці ў будні дадаюць. Увогуле, раслінаводства – мая слабасць. Расаду гародніны я ўжо даўно не купляю, сама разводжу. Што казаць…Самыя смачныя памідоры і перцы тыя, што сам вырасціш на сваёй градзе”.

Галіна Віктараўна ўжо на пенсіі, а дагэтуль (больш за дваццаць гадоў) была захавальніцай  “залатога запасу гаспадаркі” – загадвала зернескладам. Цудоўна ведае цану кожнаму зернейку, колькі поту ў працу трэба ўкласці, каб сабраць добры ўраджай.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.


ЛЮДЗІ КАЖУЦЬ

Галіна Рыжэвіч, аг. Ракаўцы:

– Родам я з Вілейшчыны. Яшчэ ў маладосці прыехала ў Ракаўцы і даволі доўга прывыкала да новага месца жыхарства. А цяпер спытайце ў мяне: “Якое самае лепшае месца на зямлі?”, то я адкажу: “Наш аграгарадок. Тут такое свежае паветра, цудоўная прырода – возера, лес, багаты на ягады, грыбы. І лепшы адпачынак для дзяцей на канікулах.

 

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 

Статьи по теме: