Кнігі яшчэ ў модзе: бібліёбус едзе ў Баярск
Фонд кніг – больш за 500 экзэмпляраў. Ёсць што выбраць па душы. Марына і Роберт – людзі актыўныя, вясёлыя, добрыя. Таксама радуюцца сустрэчы з чытачамі. Заўсёды цікавяцца, як мы жывём, віншуюць са святамі – 8 Сакавіка, Днём пажылых людзей, Калядамі, Новым годам…
Марына Шатраўская не праміне, каб не спытаць пра ўражанні ад прачытанай кнігі, таму ведае чытацкія густы многіх сваіх наведвальнікаў, можа параіць раман з пэўнай серыі ці вершаваны зборнік. Яна для нас і літаратурную віктарыну правядзе, і выставу кніг папулярных беларускіх пісьменнікаў зробіць. Кнігі не толькі выбіраем, але можам і заказаць, якія патрэбны і цікавяць. Хай не адразу, але абавязкова заказ выконваецца.
У бібліятэчнай сферы Марына Шатраўская – знаходка. Працуе больш за 15 гадоў. Без перабольшання, сваім чароўным голасам, беражлівымі адносінамі да кніг, прываблівае, як магнітам, да мастацкіх твораў.
Душэўная аўра Марыны Шатраўскай і Роберта Шульгі – нязменны эліксір добрага настрою і чалавечай любові. Дзякуем кіраўніцтву раённай бібліятэкі за такіх цудоўных работнікаў культуры.
Алена СТРАХ
Фота Роберта Шульгі
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
#Новости_Светлы_Шлях Новости сельсоветов